14 чэрвеня стартавала Цэнтралізаванае тэставанне.

На агульным фоне змяншэння апошнімі гадамі колькасці абітурыентаў, змяншаецца і колькасць ахвотных здаваць беларускую мову на ЦТ. У 2010 годзе больш за 172 тысячы чалавек зарэгістравалася на тэставанне (106010 на рускую мову і 67476 на беларускую), у 2009 – больш за 175 тысяч (110000 руская і 65000 беларуская).

Адпаведна доля жадаючых здаваць беларускую мову паменшылася з 38% (2009) і 37% (2010) да 36 працэнатаў сёлета ад агульнай колькасці зарэгістраваных.

Прайсці ЦТ сёлета пажадалі 150175 чалавек. Матэматыку здаюць — 103571, рускую мову — 96589, беларускую — 53168, фізіку — 45770, замежную мову — 37399 (англійская — 29968, нямецкая — 5645, французская — 1440, іспанская — 346), гісторыю Беларусі — 22091, хімію — 15776, грамадазнаўства — 11551, геаграфію — 2532, сусветную гісторыю найноўшага часу — 1997.

Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе

Беларуская мова — 14 чэрвеня.

Руская мова — 15 чэрвеня.

Гісторыя Беларусі — 17 чэрвеня.

Матэматыка — 19 чэрвеня.

Грамадазнаўства — 21 чэрвеня.

Хімія — 22 чэрвеня.

Сусветная гісторыя найноўшага часу — 23 чэрвеня.

Фізіка — 25 чэрывеня.

Біялогія — 26 чэрвеня.

Замежная мова — 28 чэрвеня.

Геаграфія — 29 чэрвеня.

Для тых, хто не зможа прайсці тэставанне ў гэтыя дні, вызначаны рэзервовы дзень — 4 ліпеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?