Урад Беларусі пастановай № 749 ад 9 чэрвеня 2011 увёў часовую забарону на вываз макулатуры з тэрыторыі Беларусі.

«Увесці з 1 ліпеня 2011 па 1 студзеня 2012 забарону на вываз рэгенеравальнай паперы або кардону (макулатуры і адкідаў) (код 4707 адзінай Таварнай наменклатуры замежнаэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза) з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў дакуменце.

МЗС даручана паведаміць камісіі МС пра ўвядзенне дадзенай, а таксама ўнесці на разгляд камісіі МС прапанову аб ужыванні аналагічных захадаў іншымі дзяржавамі — чальцамі Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?