Беларусь і Эксім-банк Кітая падпісалі дамовы аб звязаным крэдытаванні шэрагу праектаў на суму больш як $1 млрд,
перадае БЕЛТА.

У прыватнасці, падпісанае пагадненне аб прадстаўленні пакупніцкага крэдыту на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК». Сума крэдыту — $ 654 млн.

Таксама падпісанае пагадненне аб фінансаванні рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-5/Е271 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін — Гомель па параметрах першай катэгорыі. Сума крэдыту складзе $ 340 млн.

Заключанае пагадненне па праекце «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель — Жлобін — Асіповічы і Жлобін — Калінкавічы» на суму $ 64 млн (фінансаванне першай чаргі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?