Чацвёра грамадзян Беларусі 13 чэрвеня былі эвакуаваныя з Йемена самалётам МНС Расіі. Пра гэта БелаПАН паведаміла начальнік аддзела прэс-службы ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Паводле яе слоў, учора раніцай беларусы былі дастаўленыя ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, дзе іх сустрэлі супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі і аказалі ўсю неабходную дапамогу.

Як паведаміла Ваньшына, чакаецца, што 14 чэрвеня яшчэ чацвёра беларускіх грамадзян будуць дастаўленыя з Йемена ў Маскву.

«Цяжка сказаць, колькі ўсяго беларускіх грамадзян могуць знаходзіцца ў Йемене, бо там няма нашага пасольства. Мы працуем у цеснай каардынацыі з нашымі расійскімі калегамі», — сказала Ваньшына.

Ад лютага ў Йемене праходзяць антыўрадавыя выступленні, у якіх, паводле звестак замежных СМІ, загінулі некалькі соцень чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?