Пацярпелі 15 грамадзян нашай краіны, у тым ліку 4 дзяцей.

пра гэта паведамілі ў навінах Першага нацыянальнага тэлеканала а 15-й гадзіне.

Ахвяраў няма, большасць выцяліся. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў дзяржаўную бальніцу, размешчаную ў пасёлку Мілас.

- У аўтобусе ехалі турысты, многія з дзецьмі. На шчасце, цяжка пацярпелых няма, - расказаў onliner.by Яўген Несцярэнка, консул пасольства Беларусі ў Турцыі. - У асноўным абышлося лёгкімі траўмамі - ўдарамі, ранкамі. На дадзены момант усе беларусы выпісаныя з бальніцы.

Аварыя здарылася сёння, у 7:30. Аўтобус перакуліўся двойчы. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца заснуў за рулём.

- Пасажыры заўважылі, што кіроўца заснуў, і паспрабавалі яго разбудзіць. Ён рэзка павярнуў руль, і аўтобус перакуліўся, - распавёў Яўген Несцярэнка. - Цяпер турысты даюць паказанні ў паліцыі. Будзе праведзена праверка. Высвятляецца, ці знаходзіўся кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення.

У пасольстве таксама ўдакладнілі, што тур быў арганізаваны кампаніяй Tez Tour. Яе прадстаўнікі ўжо размясцілі пацярпелых беларусаў у гатэлях Бодрума. 16 чэрвеня яны павінны вылецець у Беларусь. У кампаніі Tez Tour заяўляюць, што ўсе выдаткі на лячэнне і аказанне дапамогі пакрые страхоўка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?