Да канца пяцігодкі ў кожнай гаспадарцы трэба стварыць сучасны жывёлагадоўчы комплекс. Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння ферму сельгаспрадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.

Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў убачанае ў «Азярыцкі-Агра». Наведваючы ферму, ён падкрэсліў: «Тут паўсюль парадак. Гэта псіхалагічна важна і дае эканамічны эфект».

Ён падкрэсліў, што для людзей важна мець добрыя ўмовы работы.

«Трэба, каб у кожнай гаспадарцы была такая ферма,
 — тады людзі бачаць перспектыву», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр
Лукашэнка запатрабаваў зрабіць таннейшым будаўніцтва ў вёсцы, больш выкарыстоўваць мясцовыя матэрыялы, у тым ліку дрэва.

Падводзячы вынікі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Мы ведаем, у якім напрамку трэба ісці ў сельскай гаспадарцы. Не трэба глядзець на курсы і спекуляцыю, а трэба спакойна рухацца ў выбраным напрамку».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?