ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» атрымала першы транш ад Беларусі ў аплату доўгу за электраэнергію, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе расійскага энергахолдынга.

Наступны транш павінен паступіць на гэтым тыдні.

Аб’ём пагашанай часткі доўгу ў «Інтэр РАО» не паведамілі, разам з тым крыніца, блізкая да адной з бакоў, распавяла, што Беларусь выплаціла траціну запазычанасці, гэта значыць аплаціла пастаўкі за сакавік.

Як паведамлялася, «Інтэр РАО» аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у поўным аб’ёме з 13 чэрвеня.

На мінулым тыдні РУП «Белэнерга» і «Інтэр РАО» падпісалі графік пагашэння запазычанасці — беларускі бок пагасіць запазычанасць за сакавік, красавік і май трыма траншамі да 5 ліпеня.

Расійскі манапаліст у сферы экспарту і імпарту электраэнергіі ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» ад 0:00 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за назапашанага доўгу ў суме каля 1,5 млрд расійскіх рублёў за перыяд ад лютага да бягучага моманту. Пастаўкі электрычнасці былі абмежаваныя да 200 — 300 МВт з 400–500 МВт.

Беларускі бок мае праблемы з разлікамі за імпартаваную з РФ электраэнергію з-за вострага дэфіцыту валюты, які працягваецца ўжо трэці месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?