15.06.2011 / 16:51

Народ разгуляўся: сотні людзей на вуліцах Мінска, лукашэнкаўцы блакавалі цэнтр + фоты і відэа 158

Метро не спынялася на цэнтральных станцыях. Аўто з энтузіязмам сігналілі ўдзельнікам гулянняў.

Метро не спынялася на цэнтральных станцыях. Аўто з энтузіязмам сігналілі ўдзельнікам гулянняў.

20.17

На Кастрычніцкай плошчы турнікеты яшчэ стаяць, але туды ўсіх пускаюць. Праўда, у журналістаў «НН» перш праверылі дакументы і параіліся па рацыі з начальствам.

20.09

Каля 200 чалавек гуляе паблізу гатэля «Еўропа» і «Гранд-кафэ» на вуліцы Леніна. Міліцыя не дазваляе спыняцца — адразу падыходзяць і просяць «адыйсці».

20.01

Людзі патроху разыходзяцца. Асобныя групы па некалькі дзясяткаў чалавек гуляюць па праспекце і вуліцы Леніна. Кіроўцы вітаюць іх сігналамі.

19.59

Аднаго з удзельнікаў акцыі на вуліцы Леніна затрымалі двое ў цёмнай вопратцы і павялі ў бок метро, распавялі відавочцы карэспандэнту «НН».

19.48

Натоўп, які адцяснялі ад Цэнтральнага сквера ў бок вакзала, «рассякаюць» — частку скіроўваюць у пераход, частку на вуліцу Леніна.

19.46

Міліцыя адцясняе натоўп ад цырка ў бок плошчы Перамогі. Каля 150 чалавек стаіць на іншым баку праспекта, каля скрыжавання з вуліцай Янкі Купалы.

19.42

Каля сямідзесяці чалавек з воплескамі перайшлі праспект ад цырка да сквера Янкі Купалы.

19.37

Каля цырка таксама каля 400–500 чалавек, ёсць асобныя групы ля Купалаўскага сквера. Моладзь махае кіроўцам, што едуць праспектам. Аўто сігналяць у адказ.

19.27

Міліцыя адцясняе ўдзельнікаў акцыі з Цэнтральнага сквера на праспект, у бок Нацыянальнага банка. Робяць гэта не спецназаўцы, а звычайныя міліцыянты ў форме ППС.

19.22

Агульную колькасць удзельнікаў мінскіх народных гулянняў, арганізаваных сацыяльнымі сеткамі, можна ацаніць у больш чым тысячу чалавек.

19.21

Фізкультурнікі сыходзяць з Кастрычніцкай плошчы. Ачапленне застаецца.

19.16

Дзесяць спецназаўцаў перабеглі праспект і кіруюцца да натоўпу ў Цэнтральным скверы.

19.12

Спецназ мякка адцясняе натоўп далей ад плошчы — ланцуг міліцыянтаў спыніўся насупраць уваходу ў «Цэнтральны», што бліжэй да метро. Машыны, якія едуць праспектам, вітальна сігналяць удзельнікам акцыі. Натоўп, які стаіць на другім баку праспекта, ля Цэнтральнага сквера, час ад часу пачынае пляскаць у ладкі.

19.07

Частка людзей перайшла праспект і стаіць каля Цэнтральнага сквера. Там некалькі сотняў чалавек. Таксама людзі стаяць на тратуары ля «Цэнтральнага», у абодвух скверах на вуліцы Леніна абапал праспекта, каля ГУМа.

19.04

У падземным пераходзе пад праспектам каля «Макдональдса» вельмі многа людзей. З-за гэтага можа ўтварыцца цісканіна. Сітуацыя там досыць небяспечная, паведамляе карэспандэнт «НН».

18.56

Шэраг спецназаўцаў загарадзіў тратуар і з боку «Макдональдса». Людзей выпускаюць, але не ўпускаюць. На плошчы з’явіўся Уладзімір Някляеў. Ён стаіць каля турнікетаў з боку вуліцы Энгельса ў атачэнні журналістаў.

18.52

Групка ўдзельнікаў акцыі, якую спецназ адцясняў уніз па вуліцы Энгельса, дайшла да скрыжавання з Інтэрнацыянальнай і проста разышлася ў розныя бакі.

18.51

Станцыя метро «Купалаўская» таксама не працуе.

18.46

Некалькі міліцыянтаў з рупарамі тлумачаць натоўпу ля «Цэнтральнага», што тут нельга збірацца. «А марозіва есці можна?» — пытае моладзь. «І марозіва нельга!» — адказваюць міліцыянты. Ланцуг спецназа перакрыў падыходы да плошчы з боку «Цэнтральнага». Групку людзей чалавек у сорак адціскаюць па вул. Энгельса ў бок Плошчы Свабоды.

18.45

На Кастрычніцкай не спыняецца метро і наземны транспарт.

18.42

Плошча Свабоды таксама перакрытая турнікетамі. Міліцыя нікога туды не пускае. Каля ратушы — пяць аўтобусаў з зацемненым шклом.

18.40

Спецназ і людзі ў цывільным раз за разам заклікаюць «праходзіць», «не ствараць натоўп».

18.38

Прэс-сакратар ГУУС Ластоўскі сказаў, што не адказвае за кантрольна-прапускны рэжым на плошчы, але доступ на яе абмежаваны.

18.36

Уздоўж вуліцы Энгельса і каля «Цэнтральнага» сабралася 150–200 удзельнікаў акцыі.

18.30

На абгароджаную турнікетамі тэрыторыю не пускаюць нават журналістаў з пасведчаннямі супрацоўнікаў СМІ. Спецназаўцы ў чорнай форме тлумачаць гэта тым, што журналісты не маюць «дазволу прэс-цэнтру ГУУС», што доступ на рэпетыцыю параду абмежаваны.

18.21

На абгароджаную турнікетамі частку плошчы нікога не пускаюць. Усіх адпраўляюць у абыход уздоўж турнікетаў «пакуль не скончыцца мерапрыемства». У тых нешматлікіх (у асноўным журналістаў), каго прапускаюць, спецназ правярае сумкі.

18.19

Студэнтаў паставілі ў шэрагі, яны робяць фізічныя практыкаванні. З імі чатыры жанчыны-кіраўнічкі.

18.13

Спецназ сагнаў астатніх удзельнікаў з цэнтра плошчы, каб «не заміналі рэпетыцыі». Таксама зганяюць людзей з прыступак Палаца прафсаюзаў. Чаму? Спецназавец змог патлумачыць карэспандэнту «НН» толькі тое, што «тут не месца, нельга тут знаходзіцца».

18.10

Фізкультурнікі кажуць, што у іх зараз будзе рэпетыцыя мерапрыемства да параду 3 Ліпеня. Яны шыхтуюцца ў цэнтры плошчы.

18.07

З машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай выйшла жанчына з мікрафонам і заклікала: «Рабяты з Акадэміі фізкультуры, выходзім на цэнтр плошчы». На яе заклік натоўп маладзёнаў, каля сямідзесяці чалавек, рухаецца ад экрана і з перахода метро да цэнтра плошчы.

17.59

На пляцоўцы ля Дома афіцэраў, над уваходам у метро «Кастрычніцкая», стаіць пажарная машына, абсталяваная вадамётам і аўтазак. Цікава, што ў кабіне баявой машыны беларускага спецназа вісіць вымпел з выявай расійскага трыкалору. Таксама карэспандэнты «НН» адзначаюць вялікую колькасць «асобаў у цывільным» на плошчы і на падыходах да яе.

17.57

За гадзіну да абвешчанага ў сацыяльных сетках пачатку акцыі на Кастрычніцкай сабралася каля сарака чалавек. Людзі проста стаяць групкамі. Не маюць ніякіх плакатаў і сімволікі. Толькі адзін хлопец стаяў з лістом паперы: «Хто на флэшмоб?»

17.46

Каля плошчы з боку вуліцы Энгельса забаранілі паркавацца, паведамляе карэспандэнт «НН».

17.42

На пытанне, з якой прычыны Кастрычніцкая плошча абнесеная турнікетамі, спецназаўцы адказалі: «Без паняцця».

17.40

Уся плошча абнесеная турнікетамі. Пакінулі некалькі ўваходаў — ад «Цэнтральнага», ад Палаца прафсаюзаў, каля прыпынка аўтобуса № 100. Ля ўваходаў — спецназаўцы з металашукальнікамі. Але пакуль усіх вольна пускаюць і не абшукваюць. На плошчы таксама стаіць машына з гукаўзмацняльнай апаратурай.

16.47

Як паведаміў карэспандэнт «НН», на Кастрычніцкай плошчы за Палацам Рэспублікі ад вуліцы Інтэрнацыянальнай стаяць 10 міліцэйскіх аўтобусаў і два аўтазакі. Таксама аўтобусы з міліцыяй ёсць у дварах за універсамам «Цэнтральны». Міліцыянты ў чорнай форме выносяць з Палаца Рэспублікі металічныя турнікеты. Відаць, доступ на плошчу збіраюцца абмяжоўваць.

Праспект Незалежнасці, як заўжды, запоўнены людзьмі.

У сацыяльных сетках Вконтакте і Фэйсбук нарадзілася ініцыятыва выходзіць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на народныя гулянні кожную сераду, а 19-й. 8 чэрвеня такая акцыя сабрала на Кастрычніцкай у Мінску каля 400 чалавек. Гулянні адбыліся і ў дзясятку рэгіянальных гарадоў. Народныя гулянні, без транспарантаў і сцягоў, — такая форма пратэсту абраная, каб удзельнікаў нельга было звінаваціць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Патрабаванні ўдзельнікаў празрыстыя і без лозунгаў — палітычныя і эканамічныя перамены.

Алесь Пілецкі, Ягор Марціновіч, Наста Шамрэй, Алесь Кудрыцкі, Юр

0
Александр / Адказаць
15.06.2011 / 16:55
Храни нас Бог!Жыве Беларусь!!!
0
ranen / Адказаць
15.06.2011 / 16:58
ну, прям, как дети )
0
Алёхна / Адказаць
15.06.2011 / 16:59
Результаты уже есть :)) А говорили, что это бессмысленно.
Паказаць усе каментары/ 158 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру