«Маўклівая рэвалюцыя» распачалася і ў Салігорску.

На падыходзе да галоўнай плошчы горада затрымалі 20 чалавек. Гэта карыстальнікі ВКонтакте ці вядомыя ў горадзе грамадскія дзеячы, паведаміў НН грамадскі актывіст Аляксей Валабуеў.

Сярод затрыманых Андрусь Тычына, Святлана і Уладзімір Шылы, Ларыса Насановіч, Павел Батуеў ды інш. #electby

Затрыманні былі жорсткія. некаторых збівалі, прычым затрыманні праводзілі людзі ў цывільным, што прыехалі з Мінска.

Сярод затрыманых нават былы падпалкоўнік міліцыі.

Цяпер ва ўсіх перапісваюць звесткі і складаюць пратаколы (госці з Мінска пакінулі РАУС), сказаў А. Валабуеў, які таксама знаходзіцца ў пастарунку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?