Паводле вынікаў працы ў студзені-красавіку 2011 года стратнымі былі 909 прадпрыемстваў і арганізацый, або 10,3% ад іх агульнай колькасці. Чыстая страта склала 1 трлн. рублёў, або на 44,3% больш, чым за такі ж перыяд 2010 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для параўнання: у студзені-красавіку 2010 года са стратамі працавалі 988 арганізацый, або 11,2%.

Удзельная вага стратных прадпрыемстваў па відах эканамічнай дзейнасці: сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка — 1,8% (у студзені-красавіку 2010 года — 2,2%); прамысловасць — 16,3% (17,1%), у тым ліку горназдабыўная — 16,1% (19,4%), апрацоўчая — 15,8% (17,6%); вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады — 21,7% (12,7%); будаўніцтва — 11,9% (12,8%); гандаль і рамонт бытавых вырабаў і аўтамабіляў — 9,4% (12,7%); гатэлі і рэстараны — 9,4% (13,2%); транспарт і сувязь — 13,4% (15,4%); аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і аказанне паслуг спажыўцам — 7,9% (7,5%); адукацыя — 7,8% (2,2%); ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 15,4% (5,5%); камунальныя, сацыяльныя і персанальныя паслугі — 14,6% (14,9%).

Паводле звестак Белстата, рэнтабельнасць продажу за студзень-красавік 2011 года склала 6,9% і ўзрасла ў параўнанні са студзенем-красавіком 2010 года на 0,8 працэнтнага пункта. За студзень-сакавік 2011 года рэнтабельнасць продажу склала 6,6%, за красавік — 7,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?