Затрыманы журналіст «Еўрапейскай радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў. Яго затрымалі двое ў цывільным на плошчы Свабоды, ля гатэля «Еўропа». Тыя, хто затрымліваў, не прадставіліся і, як паведаміў Павел «НН», паводзілі сябе досыць бесцырымонна. Прычыну затрымання не паведамілі.
Цяпер журналіст сядзіць у аўтобусе, што стаіць за ачапленнем на плошчы Свабоды. Разам з ім там знаходзяцца міліцыянты. Іншых затрыманых у аўтобусе няма. Пакуль невядома, ці Паўла павязуць у РУУС, ці выпусцяць без выстаўлення абвінавачання ў