Суд Савецкага раёну (судзьдзя — Аксана Рэлява) сёньня, 26 сьнежня, вынес вырак намесьніку старшыні Партыі БНФ Алесю Міхалевічу і грамадзкаму актывісту Васілю Лепешу. Яны атрымалі па пяць сутак адміністрацыйнага арышту (арт. 156 – «дробнае хуліганства») за тое, што ўначы на вуліцы абодва лаяліся матам ды чапляліся да міліцыянтаў.

Нагадаем, што грамадзкія актывісты былі затрыманыя 22 сьнежня падчас каляднага канцэрту, што ладзіўся на офісе незарэістраванай арганізацыі ЗБС. Чацьвёра сутак іх утрымлівалі ў спэцпрыёмніку‑разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

27 сьнежня іх мусяць выпусьціць на волю. Застаўся адзін дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0