Затрыманне грамадзяніна (яго твар бачны за чалавекам у белай кашулі). Яго проста знеслі з вуліцы ў пераход каля "Макдональдса". Калі яго неслі, чалавек прасіў пра дапамогу.
Кіроўца ў карычневай кашулі і два яго сябры спрабуюць атрымаць назад свае дакументы, забраныя супрацоўнікам ДАІ. Паводле сведчанняў відавочцаў, іх забралі ў чалавека за тое, што ён сігналіў удзельнікам акцыі.