Мемарыяльны камень з надпісам «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» перанесены з Цэнтральнай плошчы Маладзечна.
Пра дэмантаж помніка паведамляў 14 красавіка сайт Kraj.by. Ён знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы Маладзечна паміж гатэлем і
Цяпер мемарыяльны камень усталяваны каля гарадскога парка Перамогі на рагу вуліц Вялікі Гасцінец і Машэрава (на месцы, дзе да гэтага стаяла «Бярозавая хатка»).
Як паведамляе сайт svaboda.org, камень з надпісам «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» быў усталяваны ў 1990 годзе, у той час, калі мэрам Маладзечна быў Генадзь Карпенка. Паводле словаў былога школьнага настаўніка гісторыі, у той час дэпутата гарадскога савета Леаніда Цімохіна, помнік з’явіўся дзякуючы ініцыятыве чатырох чалавек. Праект быў зроблены архітэктарам Юрыем Белановічам, мастацкае афармленне — Святаславам Паліводам, дырэктар завода жалезабетонных вырабаў будтрэста № 23 Мікалай Івашкевіч адказваў за тэхнічную частку, сам Леанід Цімохін — за арганізатарскую.
Акрамя дошкі з надпісам на камні быў усталяваны крыж Еўфрасінні Полацкай. Падчас урачыстага адкрыцця камень быў асвечаны праваслаўным, каталіцкім і уніяцкім святарамі. Паводле словаў Леаніда Цімохіна, ля каменя была праведзена першая ў гісторыі Беларусі сумесная служба святароў розных канфесій. Помнік стаў адным з любімых месцаў маладзечанскіх маладых, куды яны ўскладалі кветкі.