Чым абернецца для беларускага рубля падаражаньне расейскіх энэрганосьбітаў? Ці варта чакаць дэвальвацыі нацыянальнай валюты і ў якой валюце найлепей захоўваць свае зьберажэньні? На гэтыя пытаньні адказвае эканамічны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Уладзімер Тарасаў.

Уладзімер Тарасаў лічыць, што дэвальвацыя беларускага рубля малаймаверная. Расея прапануе не такія жахлівыя варыянты, якімі нядаўна нас страшыла. Істотны мінус – давядзецца саступіць 50% акцыяў «Белтрансгазу». Калі беларускае кіраўніцтва на гэта пагодзіцца, то беларускі рубель пазьбегне дэвальвацыі. Яна адбудзецца, калі кошт газу перавысіць 150‑200 даляраў ЗША за кубамэтар паліва. Пакуль жа Расея прапануе газ па 80 даляраў за кубамэтар і рэшту за кошт паловы акцыяў «Белтрансгазу».

Калі ж бакі не паразумеюцца, а тут, на думку сп. Тарасава, усё залежыць ад беларускага боку, уласьнікам банкаўскіх ўкладаў ў беларускіх рублёх, варта задумацца. Найбольш пэрспэктыўная валюта ў наступным годзе – эўра, мяркуе эканамічны аглядальнік. У выпадку найгоршага сцэнару могуць выйграць тыя, хто атрымаў крэдыт у нацыянальнай валюце, бо рост інфляцыі наўпрост залежыць ад сытуацыі з коштамі на энэрганосьбіты. Але Ў.Тарасаў раіць не сьпяшацца з высновамі, пакуль ня скончыцца перамоўны працэс.

Фота з сайту soyuz.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?