Раней жодзінскі маладафронтавец Раман Васільеў аплаціў штраф 1 050 000 рублёў за графіці «Саша, сыходзь» на Доме быту. Цяпер па позве жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада ад хлопца патрабуюць аплаціць яшчэ раз, але трохі меней — 1 048 887 рублёў.

Позва ад камунальнай службы за подпісам дырэктара Жодзінскай ЖКГ Шылы

Позва ад камунальнай службы за подпісам дырэктара Жодзінскай ЖКГ Шылы

Позва ад камунальнай службы за подпісам дырэктара Жодзінскай ЖКГ Шылы

Позва ад камунальнай службы за подпісам дырэктара Жодзінскай ЖКГ Шылы

Нядаўна Раману прыносілі позву ў суд дахаты. Юнака на той момант не было дома. Гутарка з «паштальёнам» адбывалася праз дамафон. Прадставіцца нязваны госць адмовіўся — «адчыняй — убачыш, хто гэта». Пасля доўгіх спрэчак «дамафон» паведаміў, што прынёс позву Васільеву, але нават не ўдакладніў, якому. Калі нехта з суседзяў адчыніў дамафонныя дзверы, таемны «паштальён» пачаў тузаць ручку, біцца ў дзверы кватэры Васільевых.

Тыдзень таму, 8 чэрвеня, Раман знайшоў у паштовай скрыні позву на размову ў суд, але прыйсці па ёй у хлопца не было магчымасці, бо яна была выпісаная на 9 чэрвеня, а Раман убачыў яе толькі 8 чэрвеня і не змог адкласці працу.

Вынікае, што праз няяўку Рамана Васільева судовае паседжанне перанеслі.

«Як я зразумеў, з мяне хочуць садраць грошы за ўсе надпісы», — лічыць Раман Васільеў і звяртае ўвагу на словы ў позве «пры ажыццяўленні работаў па зафарбоўванні надпісаў». Паводле адміністрацыйнага правапарушэння даказаная віна Рамана ў нанясенні толькі 1 надпісу «Саша, сыходзь» на Дом быту ў Жодзіне.

Нават да з’яўлення надпісу «Саша, сыходзь» на гандлёвым доме было каля 8 штук надпісаў, апавядае маладафронтавец. Іх кожны раз замалёўвалі супрацоўнікі ЖКГ.

Раман мяркуе, што яго выклікаюць у суд у якасці абвінавачванага. Нягледзячы на тое, што штраф юнак ужо аплаціў, ад яго патрабуюць такую ж кампенсацыю па позве ад ЖКГ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?