Калі ўлады Беларусі прадоўжаць абмяжоўваць работу расійскіх СМІ, то Расія можа, у сваю чаргу, абмежаваць крэдытную падтрымку гэтай краіны, заявіў кіраўнік Мінфіна РФ Аляксей Кудрын.

«Урад Расійскай Федэрацыі непакояць меры адміністрацыі Беларусі па стрымліванні або абмежаванні сродкаў масавай інфармацыі з Расіі», — прыводзіць словы Кудрына журналістам 13 чэрвеня РІА Новости.

Ён падкрэсліў, што кабінет міністраў РФ не можа пакінуць без увагі такія выпадкі, калі яны адбываюцца.

«Калі мы ўбачым памяншэнне галоснасці, непаважлівыя або несяброўскія крокі адносна расійскіх СМІ, на жаль, мы павінны будзем браць гэта пад увагу пры выдзяленні чарговых крэдытаў. Калі ў найбліжэйшыя месяцы паўторацца такога кшталту меры абмежавальнага характару, то мы, канешне, пакідаем за сабой права прыняць меры па абмежаванні крэдытнай падтрымкі Беларусі», — сказаў Кудрын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?