У нас тры палітвязні: Саннікаў, Ус і Статкевіч.
«Хай Някляеў раскажа, чаму схаваўся пад коўдрай у бальніцы 19 снежня? Тыя хоць людзей на штурм павялі, а дзе ты быў? А сёння ён прыходзіць да топаючых, вершыкі пачытвае», — грымеў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама чарговы раз пераконваў у тым, што сапраўды выйграў выбары. «Сёння ніхто не ставіць пад сумнеў вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ніхто не ставіць пытанне аб легітымнасці».
Ён таксама намякнуў, што гатовы разглядаць пытанне пра вызваленне палітвязняў: «Ды не будзем мы іх у гэтай турме трымаць. Вельмі дорага». «Занадта гэта вялікі гонар для іх — апаганьваць турмы, там дастойныя людзі сядзяць».
Ён сказаў, што гэта можа адбыцца, калі пра тое папросіць міністр замежных справаў або грамадскасць, у прыватнасці, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Пры гэтым ён сказаў, што ў нас «не 180», «у нас жа толькі тры чалавекі асуджаныя: Саннікаў, Ус і Статкевіч».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары