«Беларусь ішла сваім шляхам, мы і будзем ім ісці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня напрэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх сродкаў масавай інфармацыі.
«Нам было няпроста
Паводле яго слоў, «сёння ўжо па перыметры стаяць і ляскаюць зубамі: хутчэй бы мы ўпалі».
Лукашэнка адзначыў, што, «калі ўвесь свет стагнаў ад эканамічнага крызісу, калі мільёны былі выкінутыя на вуліцу і пазбаўленыя сродкаў да існавання, Беларусь жыла спакойна, крызісу мы не заўважылі». Аднак, паводле яго слоў, гэта «адбывалася не проста так», для гэтага давялося зрабіць шмат, у тым ліку траціць «мільярды золатавалютных рэзерваў». «Галоўнае было не спыніць вытворчасць і не выкінуць насельніцтва на вуліцы», — сказаў ён.