Грамадства77

Лукашэнка: Для таго каб трымаць курс долара на ўзроўні 3.100, неабходна было 15 мільярдаў долараў

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня.

«У нас такіх грошай няма, — канстатаваў ён. — Мы можам нагрэбці з золатам, з усім, што ў нас ёсць, 3,5–5 мільярдаў долараў. Я мог рызыкаваць гэтымі грошамі? Не мог. <…> Я ведаю, чаго мне каштавала зліткі скупляць па ўсім свеце, дзесьці штосьці выплаўляць. Сёння ў нас 32 тоны. Вы хочаце, каб я гэтыя 32 тоны, якія прыналежаць ужо нашым дзецям, выкінуў на рынак? Я гэтага не зраблю. Нават калі вы заўтра скажаце: усё — або выкідваеш, або сыходзіш, я сыду. Але я гэтага не зраблю. Гэта той стратэгічны запас, ну, прабачце мяне, на выпадак вайны».

У сваім выступленні ён спачатку абвінаваціў насельніцтва ў тым, што яно сваімі дзеяннямі справакавала крызісную сітуацыю, пачаўшы скупляць валюту, забіраць уклады з банкаў, каб абмяняць на валюту. А калі валюты не хапіла, пабегла скупляць цукар, соль. Тым самым яно справакавала рост цэн, паколькі «попыт падсцёбнуў цану».

Затым прапанаваў вінаваціць ва ўсім яго, а не ўрад і Нацбанк, кіраўніцтва якіх, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не збіраецца адпраўляць у адстаўку.

У канчатковым выніку заявіў: «Сітуацыя складаная не таму, што хтосьці вінаваты». Паводле яго слоў, з 2007 года кошт газу вырас у 4,1 разу, нафта за апошнія паўтара года падаражэла з 60–70 да 115–120 долараў за барэль, метал, камплектуючыя — у 2–3 разы. «Якая эканоміка гэта вытрымае?» — задаўся пытаннем Лукашэнка.

Насельніцтва ён заклікаў супакоіцца і паабяцаў: «Мы спакойна на працягу некалькіх месяцаў пры адсутнасці ажыятажу і гвалту вырулім на тую вышыню, на якой павінны знаходзіцца для таго, каб, супакоіўшыся, будаваць сваё жыццё».

«Самае галоўнае для людзей: перастаньце бегаць, жывіце спакойна. Я ведаю, што сёння няпроста. Але людзі ж купілі цукар, соль — цяпер прадавайце, выручайце грошы і жывіце на іх. Гэта, калі жорстка пытанне паставіць», — заявіў Лукашэнка.

Насельніцтва ён таксама папярэдзіў: «Долар сёння друкуецца дзень і ноч. Вы яшчэ трапіце ў гэтую пастку з доларам і еўра, зыходзячы з таго, што ў еўразоне і ў свеце адбываецца ў эканоміцы. Таму я вам не раю кідацца на долары і еўра».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць