Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду перакананняў. Тым не менш у нашай краіне ў асобных рэгіёнах працягваецца пераслед людзей, якія выяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Пра гэта сведчыць новая акцыя супраць кіраўніка Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы. Спачатку яго пазбавілі працы, цяпер, калі гэта не дасягнула мэты, на ягонай кватэры падчас вобшуку былі нібыта знойдзеныя баявыя патроны.

Мы ведаем Віктара Антонавіча Сырыцу як выключна сумленнага і добразычлівага чалавека, шчырага патрыёта Беларусі, які змагаецца за свае ідэалы адзінай зброяй, якая ў яго ёсць – а менавіта Словам.

Сакратарыят ТБМ рашуча асуджае метады, якія баранавіцкія ўлады выкарыстоўваюць супраць грамадскай і палітычнай дзейнасці В.А.Сырыцы, і патрабуе спыніць пераслед слыннага педагога і актывіста ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?