Новы ўрад Вануату адмяніў рашэнне ранейшага ўрада аб прызнанні незалежнасці Абхазіі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў дырэктар дэпартамента краін Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Грузіі Зураб Аляксідзэ.

Паводле яго слоў, сёння быў распаўсюджаны прэс-рэліз новага ўрада Вануату, згодна з якім, цяперашні ўрад скасоўвае рашэнне, прынятае папярэднім урадам аб прызнанні незалежнасці Абхазіі.

Інфармацыя пра тое, што Ціхаакіянскае дзяржава Вануату прызнала незалежнасць Абхазіі, з’явілася 31 мая. Міністр замежных спраў Абхазіі Максім Гвінджыя не губляе надзеі, што хутка ў Абхазіі з’явяцца новыя саюзнікі ў гэтым рэгіёне. «Мы вядзем перамовы з многімі краінамі, у тым ліку і ў Ціхім акіяне», — паведаміў ён, піша «Росбалт».

Пытанне прызнання Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі было прадметам палітычнага гандлю і між Беларуссю і Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?