17.06.2011 / 16:27

Лукашэнка: Несанкцыянаваныя акцыі ў цэнтры Мінска будуць спыняцца 16

Несанкцыянаваныя акцыі ў цэнтры Мінска будуць спыняцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі для беларускіх СМІ.

Кіраўнік дзяржавы сцвярджае, што пра акцыю аўтамабілістаў "Стоп-бензін" на праспекце Незалежнасці ён даведаўся праз некалькі дзён пасля таго, як прыняў рашэнне аб паніжэнні цэн на паліва. (Акцыя прайшла 7 чэрвеня. З 9 чэрвеня па распараджэнні Лукашэнкі былі зніжаныя цэны на паліва.)

"Так, я прачытаў інфармацыю аб тым, што дзесьці хтосьці штосьці заблакаваў, але неяк нават увагі на гэта не звярнуў, таму што іншай інфармацыі хапала, больш сур'ёзнай і важнай, — заявіў Лукашэнка. — Калі мяне пра гэта праінфармавалі, то я запомніў гэтую сітуацыю і задаў міністру ўнутраных спраў пытанне: што там за акцыя была, што на некалькі гадзін прыйшлося па іншых маршрутах пускаць аўтамабілі? Ён мне пачаў расказваць. Я яму кажу: яшчэ такая акцыя — і ты без пагон. Вось уся мая рэакцыя была на гэтую акцыю".

Кіраўнік дзяржавы патлумачыў, што ён не супраць "нейкіх акцый", але — у дазволеных Мінгарвыканкамам месцах. "Мінгарвыканкам вызначыў, і ўсе азнаёмленыя згадзіліся. Там — калі ласка: на аўтамабілях, на павозках, на конях, на сабаках, што заўгодна ў межах прыстойнага праводзьце. Але калі ты блакуеш праспект Незалежнасці, палітычны праспект, і перашкаджаеш іншым людзям, на гэта трэба рэагаваць жорстка. Таму ў гэтым плане я папракнуў міністра ўнутраных спраў за някемлівасць і папярэдзіў, каб падобныя рэчы спыняліся імгненна", — заявіў Лукашэнка.

0
толькі Z! / Адказаць
17.06.2011 / 16:41
хаха))) дапаможам Куляшову вярнуцца ў АзербайджаН?)
0
ШОС / Адказаць
17.06.2011 / 16:43
Эй, дзярэўня! Народ сам вырашыць, дзе зьбірацца!
0
Больше 2 часов этот бред не смог прослушать / Адказаць
17.06.2011 / 16:50
Я яму кажу: яшчэ такая акцыя — і ты без пагон. А вот в среду и проверим твои слова)))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру