Зацвітаюць чабары і ліпы. Усім закаханым — кліп на песню Лявона Вольскага.

* * *

Пятрусь Броўка. Пахне чабор

Хiба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор...
Пахне чабор...

Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор...
Пахне чабор...

Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно - блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася - голас замёр.
Пахне чабор...
Пахне чабор...

Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор...
Пахне чабор...

Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай - яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор...
Пахне чабор...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0