18.06.2011 / 13:23

Беларусь атрымае крэдыт ЕўрАзЭС, калі здыме абмежаванні на імпарт з Расіі 3

Кудрын: першы транш будзе пералічаны, далейшае крэдытаванне — пад пытаннем.

Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі можа выступіць за перагляд крэдытнага супрацоўніцтва з Беларуссю, калі пазіцыя афіцыйнага Мінска па абмежаванні імпарту не зменіцца. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Андрэй Сляпнёў 18 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіць міжнародны эканамічны форум.

«Мы накіравалі ім (Беларусі. — БелаПАН.) запыт на афіцыйныя кансультацыі, бо меры, якія цяпер прымаюцца па абмежаванні крэдытавання, абмежаванні на набыццё валюты, па абмежаванні прыватных прадпрымальнікаў, якія закупляюць расійскія камплектуючыя, — гэта найгрубейшым чынам парушае тыя дамовы, якіх мы дасягнулі ў рамках Мытнага саюза і зоны свабоднага гандлю, і тое, што плануецца з 1 студзеня (маецца на ўвазе функцыянаванне Адзінай эканамічнай прасторы. — БелаПАН.)».

Праз некалькі гадзін расійскую пазіцыю адкаментаваў міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын. Паводле яго словаў, пытанне аб адмове выплачваць Беларусі першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС не стаіць. Аднак Расея можа ўлічыць праблему абмежавання імпарту пры далейшым крэдытаванні Мінска, дадаў ён.

«Забарона імпарту Беларуссю уваходзіць у супярэчнасць з Мытным саюзам, але ў дадзеным выпадку не трапляе пад умовы крэдыту, але не выключана, што мы можам узняць такое пытанне, калі гэта будзе істотна абмяжоўваць гандаль з Расіяй», — адзначыў Кудрын.

Кіраўнік Мінфіна нагадаў, што ўмовы выдачы Беларусі крэдыту вызначаныя на тры гады наперад. Цяпер, паводле яго слоў, у Маскве чакаюць «пацверджання па выкананні шэрагу папярэдніх умоў».

Пагадненне аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў 3 млрд даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, больш за палову капіталу якога сфарміравана за кошт узносу Расіі, было падпісана ў чэрвені ў Мінску. Расійскі бок запэўніваў, што першы транш крэдыту — 800 млн. даляраў — паступіць у Беларусь ужо ў чэрвені.

0
Дзіма не даруе : " Путин не президент ? А кто ? " / Адказаць
18.06.2011 / 13:48
Выснова толькі адна - душаць, каб пачау прадаваць прадпрыемствы за бяскошт. Далізауся : " Моя Москва , моя Россия ! ".
0
Недаверлівы / Адказаць
18.06.2011 / 21:53
Зубы ўсё гучней шчоўкаюць. Патрэбен неадэкватны ход кшталту БелЛіта, альбо Рэчы Паспалітай зь слушнымі прапановамі і патрабаваннямі. Сьвядомым не турбавацца...
0
малюсенький / Адказаць
18.06.2011 / 22:08
«Мы накіравалі ім (Беларусі. — БелаПАН.) запыт на афіцыйныя кансультацыі, бо меры, якія цяпер прымаюцца па абмежаванні крэдытавання, абмежаванні на набыццё валюты, па абмежаванні прыватных прадпрымальнікаў, якія закупляюць расійскія камплектуючыя, — гэта найгрубейшым чынам парушае тыя дамовы, якіх мы дасягнулі ў рамках Мытнага саюза і зоны свабоднага гандлю, і тое, што плануецца з 1 студзеня (маецца на ўвазе функцыянаванне Адзінай эканамічнай прасторы. — БелаПАН.)». А в одностороннем порядке, без официального оформления Исключения для Беларуси в рамках согласительной комиссии представителей стран, членов таможенного союза такое постановление правительства РБ: В ГТК напомнили, что с 11 июня начало действовать постановление Совмина №753 «О некоторых вопросах регулирования вывоза автомобильного топлива с территории Республики Беларусь». Им установлено, что к товарам для личного пользования, вывозимым с территории Беларуси физическими лицами за пределы таможенной территории Таможенного союза, не относится автомобильное топливо. Это требование касается случая, когда гражданин на автомобиле выезжает за границу более одного раза в течение 5 суток - не грубейшее ли нарушение договоренностей подписанных в рамках таможенного союза, его Устава. Вывоз топлива с территории Беларуси за террторию таможенного союза - во маханули. Значит если с территории России или Казахстана вывозить за территорию таможеного союза(например, россияне из Калининграда в Польшу) хоть каждый час, то для личного, а из Беларуси в Польшу - не для личного. Почему ответственные лица в России, в том числе А.Плетнёв, не высказываются на этот счёт? Выходит, что так просто нарушить Устав таможенного союза, но тогда он ничего не стоит. Приглашаю к дискуссии.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру