Казахстан і Расія гатовыя дапамагчы Беларусі ў выхадзе з эканамічнага крызісу, у тым ліку паўдзельнічаць у прыватызацыйных працэсах, калі будзе рух Мінска насустрач у адказ, заявіў у суботу прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
«У аднаго з членаў Мытнага саюза — Беларусі — сёння цяжкія ўмовы. Я думаю, Казахстан і Расія маглі б падтрымаць Беларусь, калі, вядома, будзе рух насустрач да нас у адказ», — сказаў Назарбаеў, выступаючы на заключным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва РІА «Новості».
«Мы маглі б ўкласці адпаведныя інвестыцыі на мадэрнізацыю і прыватызацыю буйных аб’ектаў у Беларусі, за якія яны б атрымалі добрыя грошы для сённяшніх сваіх праблем», — адзначыў прэзідэнт Казахстана.
Раней Беларусі крэдыт выдаў Фонд ЕўрАзЭС, у якім вырашальны голас мае Расія, а істотную долю — Казахстан.
Беларусь увайшла з Расіяй і Казахстанам у Мытны саюз — любімы праект Пуціна, які мае замацаваць эканамічную прывязку гэтых краін да Расіі.