18.06.2011 / 18:57

19 чэрвеня — дзень Быкава 43

Народнаму пісьменніку споўнілася б 87 гадоў.

19 чэрвеня споўнілася б 87 гадоў Васілю Быкаву — класіку літаратуры, сусветна вядомаму і намінаванаму на Нобелеўскую прэмію беларускаму пісьменніку. Ён быў сярод тых, хто аднавіў незалежнасць краіны.

Развітанне з Быкавым: людзі гадзіну стаялі ў чарзе.

Развітанне з Быкавым: людзі гадзіну стаялі ў чарзе.

Пахаванне Васіля Быкава ператварылася ў шматтысячнае шэсце па праспекце Незалежнасці.

Апошнія гады жыцця Васіль Быкаў пражыў у Фінляндыі і Чэхіі. Творца, якога называлі «сумленнем нацыі», рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне і за гэта яго шальмавала афіцыйная прапаганда.

Толькі перад самым сконам Быкаў вярнуўся ў Беларусь. Памёр пісьменнік у 2003 годзе ў анкалагічнай больніцы ў Бараўлянах. Сімвалічна, што Быкаў, які найлепшыя свае творы прысвяціў тэме Другой сусветнай вайны, адышоў з гэтага свету 22 чэрвеня — у дзень, калі немцы напалі на Савецкі Саюз. Пахаванне Народнага пісьменіка ператварылася ў шматтысячнае жалобнае шэсце па праспекце Незалежнасці.

Дагэтуль у Беларусі

імем Васіля Быкава названая толькі адна вуліца — у пасёлку Ждановічы пад Мінскам. Хоць грамадскасць Мінска, Гродна, Салігорска і іншых гарадоў не раз звярталася да гарадскіх уладаў з прапановай ушанаваць памяць пісьменніка.

Васіль Быкаў пахаваны на Усходніх могілках Мінска. У дзень яго нараджэння, у дзень скону, туды прыходзяць людзі — пакласці кветкі, ушанаваць памяць пісьменніка. Таксама 19 чэрвеня адбудзецца імпрэза ў вёсцы Бычкі (Ушацкі раён, Віцебшчына) — на радзіме Васіля Быкава. Там будзе ўручацца прэмія «За свабоду думкі», заснаваная рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча. Сёлета прэмію, найхутчэй, атрымае Уладзімір Някляеў.

Пачатак урачыстасці ў Бычках — а 12-й.

СМ

0
сухарево / Адказаць
18.06.2011 / 19:46
Царствие небесное. Беларусы! Гордимся! Совесть нашего народа-Василий Быков. Беларусы. Стыдимся. Бесстыдство- А.Г.
0
Янка Багаслоў / Адказаць
18.06.2011 / 20:03
Верш, які Караткевіч прысьвяціў Быкаву: Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсё мінае - Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем. Калі сонца выб'ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды.
0
kaval / Адказаць
18.06.2011 / 21:13
cym bols zyvu tym bols razumieju Bykava
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру