Памерла Алена Бонэр — удава акадэміка Андрэя Сахарава. Гэта здарылася 18 чэрвеня ў Бостане (ЗША). Алене Георгіеўне Бонэр было 88 гадоў. Развітанне з ёй пройдзе ў ЗША. Паводле запавету Алены Бонэр, скрыня з яе прахам будзе пахаваная на Вастракоўскіх могілках у Маскве побач з магіламі мужа, маці і бацькі.
Алена Георгіеўна Бонэр нарадзілася 15 лютага 1923 года ў сям’і партыйных работнікаў у Туркменіі. У 1937 годзе бацькі былі рэпрэсаваныя. У 18 гадоў сышла на фронт, служыла медсястрой у
У тым жа 1972 выйшла замуж за акадэміка Андрэя Сахарава. Шмат пазней яна скажа ў адным з інтэрв’ю: «Я не люблю, калі мяне завуць жонкай Сахарава, удавой Сахарава… Я сама па сабе…»
Алена Бонэр была ўдзельніцай перадачы дзённікаў Эдуарда Кузняцова на Захад, у 1973 годзе яе неаднаразова дапытвалі ў гэтай справе. Заснавала фонд дапамогі дзецям палітвязняў, аддаўшы ў яго атрыманую Сахаравым прэмію Чына дэль Дука.
Алена Бонэр прадстаўляла акадэміка Сахарава ў 1975 годзе на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Осла. 12 мая 1976 году падпісалася пад устаноўчым дакументам Маскоўскай Хельсінкскай групы. Разам з Сахаравым паехала ў ссылку ў горад Горкі (1980). У 1984 годзе была асуджаная Горкаўскім абласным судом паводле арт. 190–1 КК РСФСР (паклёп на савецкі грамадскі і дзяржаўны лад), пакаранне адбывала па месцы высылкі мужа ў г. Горкім. У снежні
Уваходзіла ў камісію па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі да 28 сьнежня 1994 года. Выйшла з складу камісіі, не лічачы для сябе магчымым супрацоўніцтва з палітычным рэжымам, які распачаў чачэнскую вайну. Алена Георгіеўна кіравала Фондам імя А.Сахарава.
У апошнія гады Бонэр жыла ў ЗША.
10 сакавіка 2010 яна першай падпісала зварот расійскай апазіцыі да грамадзянаў Расіі «Пуцін павінен сысці».