Спецназавец з Ніжняга Ноўгарада ўжыў электрашокер супраць футбаліста піцерскага «Зеніта» Данкі Лазавіча пасля матчу 14 тура чэмпіянату Расеі з мясцовай «Волгай», які завяршыўся з лікам 2:0 на карысць гасцей.

Толькі па шчаслівай выпадковасці футбаліст не пацярпеў. «Я проста пайшоў падарыць сваю футболку заўзятарам пасля гульні, калі ззаду з’явіўся паліцыянт і ўдарыў мяне ў спіну электрашокам. Не ведаю, чаму так адбылося — магчыма, ён падумаў, што я адзін з фанатаў. Часам здараецца так, што людзі робяць страшныя рэчы. Было дзіўнае пачуццё. Дзіўна, што такое ў прынцыпе можа адбывацца дзесьці на спартыўных спаборніцтвах, але тут, у Расіі, мабыць, магчыма абсалютна ўсё», — з горыччу сказаў Лазавіч афіцыйнаму сайту «Зеніта».

Паліцыя Ніжняга Ноўгарада спачатку адмаўляла факт ужыцця электрашокера супраць футбаліста. Але пасля дактары пацвердзілі: у спартоўца апёк цела першай ступені ў раёне лапаткі.

Данка Лазавіч — серб, які грае за піцерскі «Зеніт».

Данка Лазавіч - серб, які грае за піцерскі «Зеніт».

Данка Лазавіч - серб, які грае за піцерскі «Зеніт».

У Беларусі таксама інцыдэнты з фанатамі робяцца ўсё часцейшымі. Апошні скандал здарыўся ў Бабруйску: там спецназ прэвентыўна ўжыў слезацечны газ, у выніку чаго пацярпела дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?