За першыя 20 гадзін на НН Вконтакте падпісаліся больш за 1000 чалавек. Цікава, колькі іх стане ўсяго?
Можна правесці першы аналіз аўдыторыі. 49% падпісчыкаў — з Мінска. На другім месцы — другі па памеры горад краіны, Гомель, на трэцім — Гродна. Пасля ідуць Брэст, Віцебск, Магілёў. Сярод неабласных цэнтраў наперадзе — Баранавічы, Полацк, Маладзечна. Маем таксама досыць чытачоў у Піцеры і Маскве.
Узростава Вконтакте нас чытае вельмі маладая аўдыторыя. Падпісчыкі да 24 гадоў складаюць 58% ад усіх.
За гэтыя 20 гадзін зафіксавана каля 14 тысяч пераходаў на сайт NN.BY са спасылак у Вконтакте.
Што па-свойму паказальна,1000-м падпісчыкам стаў24-гадовы афіцэр-вайсковец з аднаго з рэгіянальных гарадоў Беларусі.