Акцыю сімвалічнага перайменавання правялі актывісты кампаніі «Гавары праўду».
Побач з цяперашнімі шыльдамі яны наляпілі альтэрнатыўныя. З Ульянаўскай яны прыехалі на Усходнія могілкі, прывезлі на магілу Народнага пісьменніка кветкі.
19 чэрвеня — дзень нараджэння Васіля Быкава.
Памёр у 2003 годзе, і ягонае пахаванне вылілася ў масавую маніфестацыю на праспекце Незалежнасці. Быкаў быў не толькі выдатным пісьменнікам, але і духоўным настаўнікам. Ён даваў прыклад датрымання сваіх маральных прынцыпаў, нават у часы таталітарызму.

Класік літаратуры, намінаваны на Нобелеўскую прэмію пісьменнік, ён быў сярод тых, хто сваім аўтарытэтам падтрымаў рух за незалежнасць Беларусі. А пасля -- супраціўленне новай дыктатуры.

19 чэрвеня на магілу Быкава прыносяць кветкі.

19 чэрвеня на магілу Быкава прыносяць кветкі.

Развітанне з Быкавым: людзі гадзіну стаялі ў чарзе.

Развітанне з Быкавым: людзі гадзіну стаялі ў чарзе.

Развітанне з Быкавым: людзі гадзіну стаялі ў чарзе.

Развітанне з Быкавым: людзі гадзіну стаялі ў чарзе.

Пахаванне Васіля Быкава ператварылася ў шматтысячнае шэсце па праспекце Незалежнасці.

Пахаванне Васіля Быкава ператварылася ў шматтысячнае шэсце па праспекце Незалежнасці.

Апошнія гады жыцця Васіль Быкаў пражыў у Фінляндыі і Чэхіі. Творца, якога называлі «сумленнем нацыі», рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне і за гэта яго шальмавала афіцыйная прапаганда.

Толькі перад самым сконам Быкаў вярнуўся ў Беларусь. Памёр пісьменнік у 2003 годзе ў анкалагічнай больніцы ў Бараўлянах. Сімвалічна, што Быкаў, які найлепшыя свае творы прысвяціў тэме Другой сусветнай вайны, адышоў з гэтага свету 22 чэрвеня — у дзень, калі немцы напалі на Савецкі Саюз.

Дагэтуль у Беларусі

імем Васіля Быкава названая толькі адна вуліца — у аграгарадку Ждановічы пад Мінскам. Хоць грамадскасць Мінска, Гродна, Салігорска і іншых гарадоў не раз звярталася да гарадскіх уладаў з прапановай ушанаваць памяць пісьменніка.

Васіль Быкаў пахаваны на Усходніх могілках Мінска. У дзень яго нараджэння, у дзень скону, туды прыходзяць людзі — пакласці кветкі, ушанаваць памяць пісьменніка. Таксама 19 чэрвеня адбываецца імпрэза ў вёсцы Бычкі (Ушацкі раён, Віцебшчына) — на радзіме Васіля Быкава. Там уручаецца прэмія «За свабоду думкі», заснаваная рухам «За Свабоду». Сёлета прэмію, найхутчэй, атрымае Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?