Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 24 чэрвеня натоўпы пабожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле,
знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.

Святкаванне парафіяльнага свята ў Мосары, усталяванага Апостальскай Сталіцай і Святым Айцом Піем Х парафіяльнага Адпуста ў 1908 годзе, у дзень успаміну святога Яна Хрысціцеля сёлета пройдзе па наступным раскладзе:

23 чэрвеня (чацвер). Вігілія Урачыстасці Св. Яна Хрысціцеля.

18:00 — Святая імша з казаннем.

Канферэнцыя «Адведзіны Св. Эльжбеты, Наданне імя — Ян будзе названы, Хрост у Ярдане, Вось Баранак Божы».

19:30 — малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры.

24 чэрвеня (пятніца). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля

13:00 — Святая імша з казаннем.

Канферэнцыя «Напамін Іраду»(пасля св. імшы).

17:00 — Святая імша аб цвярозасці беларускага грамадства.

18:00 — Святая літургія ва ўсходнім абрадзе.

Спеў хору Уніяцкай царквы з г. Віцебска і г. Полацка.

25 чэрвеня (субота)

17:00 — Малітва на ружанцы за сем’і, моладзь і дзяцей каля капліцаў.

19:00 — Святая імша з казаннем.

Канферэнцыя «Трагічны вынік танца дачкі Ірадыяды Саламеі, забойства Яна Хрысціцеля».

26 чэрвеня (нядзеля). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля

13:00 — Урачыстая святая імша з працэсіяй па вуліцы вакол касцельнай тэрыторыі.

Спеў хору, канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?