Для жыхароў псіханеўралагічных інтэрнатаў штогадовы турнір «SENI CUP» — сапраўднае свята, якога чакаюць цэлы год. Футбалісты доўга трэніруюцца і хвалююцца напярэдадні, каб урэшце патрапіць на турнір па міні-футболу і калі не перамагчы, дык абавязкова добра адпачыць раз на год па-за сценамі інтэрнатаў.

У Беларусі дзейнічаюць 73 стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання (44 псіханеўралагічныя дамы-інтэрнаты, 20 — для сталых і інвалідаў і 9 — для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў), у якіх пражываюць 17.3 тысячы чалавек. Тысячы чалавек са сваімі лёсамі і марамі жывуць у сценах інтэрнатаў. Што мы ведаем пра іх акрамя таго, што яны ёсць? Акрамя таго, што яны таксама людзі? Журналісты «Нашай Нівы» падчас турніру Seni Cup паспрабавалі распытаць яго ўдзельнікаў, што значыць гадамі жыць у інтэрнаце закрытага тыпу? Якія мары і памкненні падтрымліваюць прагу да жыцця, нягледзячы на цяжкія дыягназы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?