У маі карыстальнікі сеткі мабільнай сувязі Life:) былі заклапочаныя тым, што праз інтэрнэт ад аператара немагчыма зайсці на папулярныя сайты «Хартыя-97» і prokopovi.ch.

Прычым, зайсці на рэсурсы нельга было, як з мабільніка, так і пры дапамозе 3G-мадэма. Выратоўвалі толькі проксі-серверы. У службе падтрымкі (909) адказвалі, што афіцыйна ніякае забароны няма. Пры гэтым падкрэсліваючы слова «афіцыйна».

Карыстальнікі Life:) звярталіся ў кампанію з пісьмовымі зваротамі з просьбай даць адказ, чаму блакуецца доступ да гэтых рэсурсаў. На мінулым тыдні адказ прыйшоў салігорцу Аляксею Валабуеву.

За подпісам начальніка ўпраўлення абаненцкага абслугоўвання спн. Чайкоўскай паведамлялася, што ЗАТ «Бест» не абмяжоўвае доступ да сайтаў. Адказ быў на беларускай мове.

Сапраўды, цяпер карыстальнікі Life:) бесперашкодна могуць заходзіць, як на «Хартыю», так і на «Пракаповіча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?