У другім матчы моладзевага чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай, што ў аўторак стартаваў у Швэцыі, зборная Беларусі прайграла зборнай Швайцарыі зь лікам 1:4.

Беларусы першымі адкрылі лік, на 19‑й хвіліне першага пэрыяду вызначыўся Андрэй Стась («Юнацтва‑Менск»). Але потым чатыры разы мусілі даставаць шайбу са сваіх варотаў.

Лік па пэрыядах: 1:0, 0:2, 0:2.

Учора ўвечары Расея перамагла чэхаў 3:2. Сёньня ў нашай падгрупе матчаў больш няма. 28 сьнежня згуляюць зборныя Фінляндыі і Чэхіі, Расеі і Швайцарыі.

У пятніцу беларусы згуляюць з Расеяй, а 30 сьнежня - са зборнай Чэхіі. Каб трапіць у наступны раўнд, трэба заняць месца ў падгрупе не ніжэй за трэцяе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?