20 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацбанка Юрыя Алымава.

Паведамляецца, што кіраўнік Нацбанка Пятро Пракаповіч, які перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы, павінен прайсці цягам бліжэйшых месяцаў курс медыцынскай рэабілітацыі.

Яшчэ ў пятніцу на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка казаў, што замяняць Мясніковіча і Пракаповіча амаль няма на каго.

Юрый Алымаў нарадзіўся ў 1957 годзе на тэрыторыі цяперашняга Кыргызстана. Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут імя Вазнесенскага, пасля чаго ў 1985 годзе адправіўся працаваць у беларускі Светлагорск.
Там ён зрабіў кар’еру, падняўшыся ад старэйшага эканаміста Светлагорскага гарадскога фінансавага аддзела да намесніка старшыні Светлагорскага гарвыканкама на пачатку незалежнасці. У 1993–1997 Алымаў быў намеснікам гомельскага абласнога кіраўніка «Беларусбанка», далей пераехаў у Мінск, стаўшы намеснікам старшыні банка.

Як і Пракаповіч, Алымаў прыйшоў у Нацбанк 1998 годзе. Праз тры гады стаў першым намеснікам кіраўніка галоўнага банка краіны. У свой час Алымаў атрымаў другую вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?