Беларускі ў польскім Быдгашчы правялі заключны матч групавога турніра чэмпіяната Еўропы па баскетболе.

Супернікам былі чэшкі. Гэтай камандзе мы прайгралі летась у паўфінале сусветнага першынства.

Беларускі правалілі першую чвэрць — 9:23. Далей гульня была нашмат больш асэнсаванай. Даходзілі моманты, калі беларусы падыходзілі зусім блізка — на два пункты. Аднак для перамогі гэтага не хапіла.

Чэшкі перамаглі з лікам 67:62.
Самай выніковай у нашай была Алена Леўчанка — 10 пунктаў.

Нічога страшнага ў гэтым няма. З адной перамогай і адным пройгрышам беларускія баскетбалісткі выйшлі ў наступны раўнд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?