На думку эксперта агенцтва, менавіта ў гэтым можа заключацца «кітайскі вопыт», які высока ацаніў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія ўлады могуць ўвесці забарону на свабодную куплю замежнай валюты фізічнымі асобамі. Аналагічная забарона дзейнічае ў Кітаі, — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» эксперт у банкаўскіх колах, знаёмы з прынцыпамі рэгулявання валютнага рынку ў КНР.

«Высокая ацэнка рэкамендацый экспертаў кітайскага Цэнтрабанка з боку кіраўніцтва Беларусі дае магчымасць выказаць здагадку, што на беларускі валютны рынак дэ-факта можа быць перанесеная дзейная ў Кітаі забарона на свабодную куплю замежнай валюты фізічнымі асобамі», — сказаў суразмоўца.

Пры гэтым ён сумняецца, што такую забарону замацуюць юрыдычна.

Дарэчы, цяпер у Кітаі валюту грамадзянам і замежнікам можна купляць свабодна: але на суму да 50 тысяч даляраў за год. Калі больш, трэба пацвярджаць патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?