svaboda.org

svaboda.org

У Гродне на 41-ым годзе жыцця раптоўна памёр гісторык Эдуард Мазько. Ураджэнец Кобрыншчыны, ён працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, займаўся вывучэннем дзейнасці Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў міжваенны перыяд, захапляўся паэзіяй.

Гэта быў сапраўдны інтэлектуал: навуковец, які жыў актыўным грамадскім жыццём, які адчуваў сябе адказным за краіну. Смерць сустрэла яго па дарозе дадому. Калегі кажуць, што не вытрымала сэрца.

Рэдакцыя «НН» выказвае спачуванні родным і блізкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?