15 чэрвеня ўдзельнікі «рэвалюцыі апладысментаў» абсалютна спантанна разам пачалі адбіваць рытм знакамітай песні We Will Rock You гурту Queen. Гэта як мінімум лагічна: па-першае, музыка песні будуецца на воплесках далонямі, па-другое, класічны пераклад назвы — «Мы вас расхістаем», што дарэчы і было зроблена. Дый скажам шчыра, гэта песня — сапраўдны вулічны гімн вось ужо 34 гады. Часопіс Rolling Stone паставіў яе на 330 месца ў спісе «500 найлепшых песняў усіх часоў». А яшчэ яна настолькі геніяльна простая, што навучыцца яе выконваць можа кожны, але выконваць пажадана вялікай колькасцю людзей.

Часцяком на запісах гэтую песню далучаюць да пачатку песні We Are The Champions, што не можа не надаваць аптымізму на будучыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?