Палітычны камітэт Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) прызначыў кіраўніка эстонскай дэлегацыі ПАРЕ, чальца саюза правых партый "Айчына – Рэс Публіка" Андрэса Хэркеля асноўным дакладчыкам па Беларусі.

Раней дакладчыкам Асамблеі па Беларусі была фінская парламентарка Сініка Хурскайнен.

Паводле Хэркеля, цяперашняя сітуацыя ў Беларусі складаная, эканамічнае становішча пагаршаецца, а абмежаваньні палітычных свабодаў яшчэ больш жорсткія, чым раней. Менавіта таму Беларусь павінна звярнуць увагу на даклад ПАРЕ, мяркуе Хэркель.

Па-першае, лічыць эстонскі парламентар, улады Беларусі павінны зрабіць ясныя высновы з сваіх парушэнняў правоў чалавека і абмежаванняў палітычных свабодаў. Па-другое, ПАРЕ павінна працаваць у шчыльным супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, каб розныя еўрапейскія арганізацыі маглі лепш каардынаваць палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?