«Чэрвеньскі рынак» не будзе ліквідаваны. Сёння на сходзе прадпрымальнікам «Чэрвеньскага рынку» чыноўнікі Мінгарвыканкама паведамілі, што рынак атрымае новую пляцоўку ў Ленінскім раёне сталіцы.

За ўсе камунікацыі і нават заліўку асфальта заплаціць іранская кампанія, якая будзе будаваць на месцы старога рынку гандлёва-забаўляльны комплекс.

Лідар прадпрымальніцкага аб’яднання Анатоль Шумчанка паведаміў «Народнай Волі», што рынак будзе дзяржаўны, і ўсё будаўніцтва будзе весціся «пад крылом» «Камароўскага рынку». Ён сказаў: «Вось гэта ёсць прыкладам таго, што нават у цяперашніх умовах нельга апускаць рукі, а трэба дзейнічаць і ісці далей. 11 мая быў сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Ленінскага райвыканкама і Мінгарвыканкама. Людзям тады сказалі, каб да 1 ліпеня вызвалілі пляцоўку. Калі ж я сказаў, што трэба зрабіць для прадпрымальнікаў новую пляцоўку для працы, чыноўнікі адказалі, што гэта з галіны фантастыкі. Але мы сваімі зваротамі, пад якімі сабралі тысячу подпісаў, сходамі, актыўнай працай Савета „Чэрвеньскгаа рынку“ дамагліся свайго. Усё гэта дала плён і цяпер у прадпрымальнікаў будзе новае абсталяванае месца працы, а ў жыхароў сталіцы — рынак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?