На сайце Магілёўскага аблвыканкама 21 чэрвеня з’явілася навіна наступнага зместу: «Пладова-ягаднае віно будзе прадавацца ў магазінах вобласці з 10.00 да 18.00.

Распараджэнне аб абмежаванні рэалізацыі таннага нізкаякаснага алкагольнага напою падпісаў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Дакумент пачне працаваць у бліжэйшыя дні. Рашэнне прынята ў мэтах барацьбы з п’янствам».

Цікава, што на сайце Радыё «Магілёў»

гэта інфармацыя змешчана пад рубрыкай «Смачнае і недарагое — паводле раскладу».
«Хочацца спадзявацца, што зараз аматары моцных напояў па вечарах будуць займацца больш карыснымі справамі», — робіцца канчатковая выснова.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?