У выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга твораў Анатоля Сыса. У яе ўвайшлі ўсе вершы паэта, а таксама яго артыкулы і жыццяпіс. Пра кнігу распавядае яе ўкладальнік і рэдактар Міхась Скобла: «Лён» — гэта аўтарскайя назва. У 2002 годзе, калі выходзіла ў Анатоля Сыса трэцяя прыжыццёвая кніга, ён планаваў назваць яе менавіта «Лён». У гэтую кнігу ўвайшла ўся паэзія Анатоля: я ўжо казаў — тры прыжыццёвыя кніжкі і, акрамя таго сорак два вершы, якія не друкаваліся ў кнігах, адшуканыя ў перыёдыках… І нават некаторыя вершы прыводзяцца так, як іх памятаюць Анатолевы сябры». Кніга аб’ёмам у 440 старонак выйшла накладам у паўтары тысячы асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?