Удзельнікаў акцыі затрымалі. Цяпер у мясцовым пастарунку знаходзіцца 7 чалавек. Сярод іх актывіст Сяргей Трафімчык. Ён паведаміў што ў Бярозаўцы Лідзкага раёна на сацыяльную акцыю сабралася каля 30 чалавек. Прастаялі нядоўга, іх адразу пачалі затрымліваць супрацоўнікі міліцыі. Тых, хто не зьмясьціўся ў машыну, павялі ў пастарунак пешшу.