Беларускі бок здзіўлены непаслядоўнасцю ААТ «Газпрам» у перагаворным працэсе адносна цаны на газ. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец 27 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Адказваючы на пытанні журналістаў, ён адзначыў: нельга сказаць, што абодва бакі ў перагаворах спыніліся на пазіцыі «ні кроку назад». Перагаворны працэс прадаўжаецца. «У прынцыпе, 25 снежня была амаль ўзгоднена пазіцыя па павышэнню цаны газу для Беларусі блізкая да той, на якую можна было б згадзіцца, і такі дакумент быў складзены», ‑ сказаў Эдуард Таўпянец.

Паводле яго слоў, намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпрам» Валерый Голубеў завізіраваў адпаведны графік. «Я б не гаварыў пра тое, што няма ніякіх зрухаў. Горш за ўсё, што тыя дамоўленасці, якія ўжо ёсць на фінішы, потым не ўспрымаюцца. Пазіцыя «Газпрама» ў гэтым плане нас здзіўляе», ‑ адзначыў Эдуард Таўпянец. Як адзначалася на прэс‑канферэнцыі, беларускаму боку была прапанавана цана на газ у 2007 годзе на ўзроўні $105‑110 за 1 тыс.куб.м і пераход да роўнадаходных цэн ужо праз 2 гады, што непрымальна для беларускай эканомікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?