Нягледзячы на тое, што ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб трэці этап маўклівай акцыі не адбыўся, пратэст атрымаўся — і атрымаўся на славу.
У другой палове дня да плошчы Леніна звезлі металічныя агароджы, а паміж 17:00 і 18:00 там з’явіліся аўтамабілі МНС і цэлыя натоўпы курсантаў у адпаведнай форме. Як аказалася, для таго каб не дапусціць пападання людзей на плошчу, яе вырашылі выкарыстаць для таго, каб адсвяткаваць выпуск вучылішча МНС.
Між 18:00 і 19:00 гадзінамі плошча была цалкам перагароджана, у ачапленне былі выстаўлены супрацоўнікі міліцыі. Міліцыі было вельмі шмат у ваколіцах, у дварах відавочцамі быў заўважаны грузавік з вайскоўцамі Унутраных войскаў.
Аднак моладзь не напалохалася ні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ні аўтазакаў, ні затрыманняў на мінулым тыдні — людзі прыбывалі і прыбывалі, ды канцэнтраваліся збольшага ў скверыку пад драмтэатрам ля помніка Кірылы Тураўскаму. Нейкі час амапаўцы, якіх таксама было нямала, падыходзілі да разрозненых кучак маладых людзей з пытаннямі, аднак калі прысутных стала ўжо занадта шмат, цікавіцца імі спецназ перастаў.
Па розных ацэнках, у скверыку і ля фантана пад Белтэлекамам сабралася ад 700 да тысячы чалавек. Такім чынам, нават з пункту гледжання масавасці акцыя цалкам атрымалася.
Людзі ажыўлена размаўлялі паміж сабой, а назіранне за парадам МНС стала дадатковай забаўкай, якую ўсе ахвотныя фатаграфавалі на камеры і мабільнікі. Людзі перыядычна гучна апладзіравалі. Аўтамабілі, што праязджалі побач, сігналілі.
Пад канец трохі пацешыў народ БРСМ: няшчасных БРСМаўцаў выгналі пастаяць пад помнікам Кірылу Тураўскага з