На моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў Даніі завершыўся другі паўфінал. У дадатковы час зборная Швейцарыі выйграла ў Чэхіі - 1:0 (Адмір Мехмедзі, 114-я).
Такім чынам у фінале чэмпіянату згуляюць зборныя Іспаніі і Швейцарыі.
А ў матчы за 3-е месца -- зборныя Беларусі і Чэхіі.
Гэтыя гульні пройдуць у суботу. Матч за 3-е месца пачнецца а 16-й. Пераможца атрымае пуцёўку на Алімпіяду ў Лондан.
Нагадаем, што зборная Беларусі сёння прайграла ў паўфінале Іспаніі 1:3 (асноўны час 1:1).