Спецназаўцы спрабавалі затрымаць дыпламата Эмтэстама, нягледзячы на тое, што ён актыўна дэманстраваў ім свой дыпламатычны дакумент. Фота гэтага моманту сёння апублікавалі ўсе шведскія СМІ.

Фота Ройтэрз праз Tut.by.

Фота Ройтэрз праз Tut.by.

Ад дыпламата адчапіліся пасля ўмяшання шараговага міліцыянта.

Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан гэтымі днямі перабывае ў адпачынку. Пасольства Швецыі месціцца ў Верхнім Горадзе, зусім побач з плошчай Свабоды, якая стала адным з асяродкаў Гулянняў і арыштаў 22 чэрвеня.

Увечары ў сераду людзі выходзіць на цэнтральныя плошчы гарадоў, а аўтамабілісты ездзяць і сігналяць. Гэтая ініцыятыва разышлася з сацыяльных сетак. Такім чынам людзі патрабуюць палітычных і эканамічных перамен у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?