Паступае неафіцыйная інфармацыя аб грамадзянах, затрыманых 22 чэрвеня ў цэнтры Мінска. У прыватнасці, за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту ў Мінску будуць судзіць топ-менеджара буйной сталічнай фірмы. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго зяць. Мужчына папрасіў не называць ні свайго, ні сваяка імя і прозвішча.

Ён распавёў, што яго і цесця супрацоўнікі міліцыі затрымалі прыкладна ў 19.15 каля ГУМа і затым даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Усяго там знаходзіліся 32 чалавекі. Мяркуючы па пераклічцы,

прыкладна 60% затрыманых -- гэта людзі з вышэйшай адукацыяй.
Былі студэнты, сямейныя пары. Усіх здымалі на відэа, перапісвалі дадзеныя, у тым ліку і IMEI-коды мабільных тэлефонаў, большую частку людзей абшукалі.

Па словах суразмоўцы агенцтва, яго адпусцілі ў 2.30 23 чэрвеня, пасля таго як знялі на відэа і ўзялі адбіткі пальцаў, хаця яны ў базе дадзеных ужо ёсць. Цесць застаўся ў РУУС, на яго павінны былі скласці пратакол, хутчэй за ўсё, за дробнае хуліганства. Такі розны падыход да затрыманых суразмоўца патлумачыў тым, што цесць з'яўляецца кіраўніком, топ-менеджарам і ўмее ставіць непрыемныя пытанні. Так, у міліцыянтаў ён пытаўся, на падставе чаго іх затрымалі, чаму нельга карыстацца мабільнымі тэлефонамі і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?